Спецназаўцы трэніравалі "народнае апалчэнне" ў Гомельскім раёне

Удзельнікі "народнага апалчэння" і інструктар

Удзельнікі "народнага апалчэння" і інструктар / sozhnews.by

Байцы спецпадраздзяленняў унутраных войскаў трэніравалі "народнае апалчэнне" ў Гомельскім раёне. Яго ўдзельнікаў вучылі карыстацца рацыямі, выяўляць выбуховыя прыстасаванні пад аўтамабілямі, была праведзена і "разведвальная падрыхтоўка". Некаторыя байцы "народнага апалчэння" сталага ўзросту.

Падобныя вучэбныя зборы для ўдзельнікаў "народнага апалчэння" з канца зімы праходзяць у некалькіх раёнах Гомельскай вобласці. У Лоеўскім раёне атрад "народнага апалчэння" трэніраваў генерал.

Атрады "народнага апалчэння" ў РБ пачалі ствараць у 2022 годзе з лаяльных рэжыму Лукашэнкі людзей (нярэдка былых міліцыянтаў, вайскоўцаў, чыноўнікаў, паляўнічых), якім у сваіх населеных пунктах трэба будзе дапамагаць міліцыі ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі", у ахове розных аб'ектаў. Некаторыя з удзельнікаў думалі, што іх рыхтуюць да вайны з NATO. Сёлета "народнае апалчэнне" падключалі да аховы выбарчых участкаў.

Спецназаўцы трэніравалі "народнае апалчэнне" ў Гомельскім раёне
Спецназаўцы трэніравалі "народнае апалчэнне" ў Гомельскім раёне
Спецназаўцы трэніравалі "народнае апалчэнне" ў Гомельскім раёне
Спецназаўцы трэніравалі "народнае апалчэнне" ў Гомельскім раёне
Спецназаўцы трэніравалі "народнае апалчэнне" ў Гомельскім раёне
Спецназаўцы трэніравалі "народнае апалчэнне" ў Гомельскім раёне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі