“Перасядзім дзеда!” Ці гатовы Лукашэнка падзяліцца ўладай са “сваімі” людзьмі?

Лукашэнка

Лукашэнка / AP Photo

Падчас апошніх прызначэнняў кіраўнік Беларусі ў чарговы раз папрасіў чыноўнікаў праяўляць ініцыятыву і браць на сябе больш адказнасці. 

Ці значыць гэта, што Лукашэнка гатовы падзяліцца ўладай, і цяпер у Беларусі ўсё будзе залежаць не толькі ад яго самога? І ці возьмуць чыноўнікі на сябе новыя паўнамоцтвы?

З такімі пытаннямі Еўрарадыё звярнулася да намесніка кіраўніка НАУ Арцёма Брухана.

— Не возьмуць, бо баяцца, — адказвае суразмоўца. — Можа, там і былі б нейкія людзі, якія хацелі б узяць на сябе нейкія паўнамоцтвы і штосьці рабіць, але ж страшна. Бо заўтра Лукашэнку КГК прынясе нейкі даклад, і чалавека пасадзяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі