Тэмпы росту беларускай эканомікі запавольваюцца

Тэмпы росту працягваюць запавольвацца

Тэмпы росту працягваюць запавольвацца / pixabay.com

Тэмпы росту беларускай эканомікі запавольваюцца. За першыя два месяцы 2025-га валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас толькі на 3,1% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), паведамляе Белстат. У студзені сёлета ВУП вырас на 3,7%.

Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 38,7 млрд рублёў. Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-лютым 2025-га ў адносінах да першых двух месяцаў 2024 года склаў 106,8%.

У першыя два месяцы 2025 года беларуская эканоміка "расла ў рамках мэтавай траекторыі", заявіў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.

Тэмпы росту беларускай эканомікі запавольваліся і ў 2024-м. Валавы ўнутраны прадукт па выніках года вырас на 4%, але ў другой палове года дынаміка была нерадасная. На 2025 год запланаваны рост ВУП — 4,1%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі