Тэмпы росту ВУП Беларусі працягваюць запавольвацца
Нерадасная дынаміка
Тэмпы росту беларускай эканомікі працягваюць запавольвацца. У ліпені яны складалі 5,5%, у жніўні — 4,9%, а ў верасні ўжо 4,5%, у кастрычніку — 4,2%, а ў лістападзе — 3,9%.
Аб'ём ВУП за студзень-лістапад 2024 года склаў 224,2 млрд рублёў (паводле першай ацэнкі). Нацыянальны статыстычны камітэт робіць акцэнт выключна на росце ВУП, а не на нерадаснай дынаміцы.
Як вядома, урад ставіў задачу павялічыць ВУП Беларусі па выніках бягучага года на 3,8% і блізкі да яе выканання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.