Праваслаўны патрыятызм: праз дручкі сілавікоў і казані святароў — эфір
Наталля Васілевіч
Праваслаўныя святары ў Беларусі ўсё часцей ідуць у народ. Ну як у народ: то паедуць у частку да якога АМАПу, каб іх дручкі асвяціць, то правядуць у райвыканкаме сустрэчу з чыноўнікамі на тэму “сумеснага стварэння добрай сацыяльна-палітычнай абстаноўкі” ў рэгіёне, то ў школах дзецям лекцыю пра сувязь маральнасці і патрыятызму прачытаюць. А што рэпрэсіі ў дачыненні і да вернікаў, і да святароў працягваюцца, то гэта, відаць, нешта іншае…
Як звязаныя хрысціянства і патрыятызм і пры чым тут святары і школьнікі? Чым небяспечная ўсё больш шчыльная звязка рэлігіі і лукашэнкаўскай дзяржавы? Ці атрымаецца ў праваслаўнай царквы зрабіць з акупацыйнай вайны ва Украіне “боскую справу”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіроўнай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталля Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.