За палітыку арыштавалі мінскага хірурга з 17-гадовым стажам

Лілія Качан

Лілія Качан / vk.com

За палітыку арыштавалі мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Лілію Качан абвінавачваюць у "закліках да санкцый" і ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Ёй пагражае да дванаццаці гадоў калоніі са штрафам, паведамляе "Наша ніва".

Качан 41 год. Яна з Мінска, у 2007-м скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, а ў 2012-м — ардынатуру па спецыяльнасці "хірургія". Лілія Качан працавала ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы, а таксама ў "Нардзіне".

З сацсетак жанчына знікла ў сярэдзіне кастрычніка, яе тэлеграм-акаўнт быў выдалены. Імаверна, тады і адбылося затрыманне.

Справу Качан 27 снежня пачне разглядаць Мінскі гарадскі суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі