Ці прымусіць “Арэшнік” Вялікабрытанію і ЕС да перамоў з рэжымам — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

Пасля сустрэч у Еўропе і ЗША кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі завітаў у Вялікабрытанію. Адбыліся сустрэчы з чальцамі абедзвюх палат брытанскага парламента, у замежнапалітычным ведамстве, з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, з былымі амбасадарамі ў Беларусі, а таксама экспертнай супольнасцю. Гаварылі пра сітуацыю ў Беларусі, абарону незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай “інтэграцыі” і гэтак далей. Асобнай тэмай размоў сталіся практычныя крокі ў вызваленні палітзняволеных. Тэма, якую сёння актыўна абмяркоўваюць як у асяродку беларускіх дэмсіл, так і ў беларускім грамадстве.

Як у Вялікабрытаніі ставяцца да магчымасці “перагарнуць старонку” з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў? Чым небяспечная дамова “аб гарантыях бяспекі”, падпісаная Лукашэнкам і Пуціным? Ці неабходна сёння перафарматоўваць беларускія дэмсілы і якім чынам? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім у 13:00. Праграма выходзіць два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі