У Берліне праходзіць антываенны мітынг расійскай апазіцыі
Антываеннае шэсце ў Берліне
У Берліне праходзіць антываеннае шэсце расійскай апазіцыі. Яго арганізавалі Юлія Навальная, Ілья Яшын і Уладзімір Кара-Мурза.
Прыйшлі некалькі тысяч чалавек. У руках яны трымаюць плакаты з патрабаваннямі суду над Уладзімірам Пуціным. Лялечны Гэндальф сцвярджае, што Пуцін не пройдзе. Таксама ўдзельнікі шэсця заклікаюць нямецкі ўрад паставіць Украіне ракеты Taurus.
Не абыйшлося і без правакацый: перад пачаткам мітынгу на месца збору завіталі людзі ў шапачках з фальгі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.