На машыну польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю звалілася дрэва
Дрэва звалілася на машыну памежнікаў
На польска-беларускай мяжы моцны вецер паваліў дрэвы. Адно з іх звалілася проста на машыну польскіх памежнікаў.
У выніку інцыдэнту дах аўтамабіля быў змяты, шыбы разбітыя. Аднак памежнікі, якія былі ў машыне, не пацярпелі.
Акрамя таго на адным з участкаў мяжы дрэвы паваліліся проста на памежны плот.
Моцны вецер гаспадарыць у Беларусі і вакол яе ад пачатку тыдня. У Камянецкім раёне, як расказвала Еўрарадыё, дрэва звалілася на 200-гадовы храм.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.