З'явілася відэа, як на станцыі метро "Спартыўная" на рэйках сядзіць чалавек

Юнак на рэйках

Юнак на рэйках / t.me/minsk_gl

На станцыі метро "Спартыўная" ў Мінску 16 снежня малады чалавек сядзеў на рэйках. Цягнік спыніўся проста перад ім.

Відэа гэтага інцыдэнту з'явілася ў тэлеграм-канале "Мінск. Галоўнае".

На адным з відэаролікаў з-пад платформы бачна ногі маладога чалавека, на другім — ён сядзіць на рэйках. Як юнак апынуўся на шляхах, не паведамляецца.

Рух па Аўтазаводскай лініі метро, як паведамляецца, спыняўся на некалькі хвілін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі