У Егіпце пры аварыі батыскафа загінулі расійскія турысты

Батыскаф "Сіндбад" / elbalad.news
У Егіпце пры аварыі батыскафа загінулі расійскія турысты. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай у чацвер каля берагоў курорта Хургада. На борце батыскафа "Сіндбад" было 45 турыстаў, у тым ліку дзеці. Для іх арганізавалі падводную экскурсію з аглядам каралавага рыфа. Аварыя адбылася ў кіламетры ад берага. Мяркуецца, што батыскаф ударыўся аб рыф, і ў яго трапіла вада. Пачалася цісканіна — людзі спрабавалі ратавацца і ратаваць сваіх дзяцей.
Большую частку турыстаў выратавалі, яны вярнуліся ў свае гасцініцы ці трапілі ў бальніцы. Яны кажуць, што "батыскаф быў у жахлівым стане". Егіпецкія СМІ паведамляюць пра шэсць загінулых, расійскія СМІ пішуць, што загінулі 5 расійскіх турыстаў. Лёс некалькіх чалавек высвятляецца.
Сярод загінулых — лекары з Татарстана, муж і жонка. Дзве іх дачкі ва ўзросце 10 і 15 гадоў выратавалі, яны знаходзяцца ў бальніцы, піша SHOT.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.