Заячы секс, лісіца ў горадзе і палёты ў небе: пераможцы конкурсу BWPA 2025

British Wildlife Photography Awards абвясціў пераможцаў / bwpawards.org
Брытанскі конкурс фатографаў British Wildlife Photography Awards назваў пераможцаў 2025 года. Паглядзіце, хто атрымаў галоўны прыз.
Гэты здымак аўтар назваў “Гарадская даследчыца”, яго зрабіў Сайман Уітмэн. На фота — чырвоная лісіца, знятая ў Брыстолі.
Фатограф расказвае, што прыкладна тры гады здымаў гэтую лісіцу і змог адсачыць яе перамяшчэнні па горадзе. Ёй давялося перасекчы мноства дарог, і яе чакалі розныя небяспекі.
“Гэта кемлівая лісіца была паспяховай маці і мела патомства, якое трэба было карміць. Яна патрулявала вуліцы і раён каля сваёй нары, шукаючы ежу для сябе і сваіх малых. Яна палявала на грызуноў і птушак, а таксама шукала рэшткі ежы, што заставаліся на зямлі.
Я хацеў зафіксаваць партрэт асяроддзя, пакуль яна займалася сваімі штодзённымі справамі. Мяне адразу прыцягнуў цікавы эфект перспектывы гэтых парэнчаў, і я захацеў паказаць прыгажосць у гэтай звычайнай гарадской сцэне”, — дзеліцца гісторыяй здымка фатограф.
Ніжэй вы можаце паглядзець работы іншых намінантаў British Wildlife Photography Awards 2025.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.