У Белавежскай пушчы скончылі падлік зуброў

Зубры ў Белавежскай пушчы / npbp.by
У Белавежскай пушчы скончылі падлік зуброў. Іх колькасць на 1 студзеня 2025-га складала 726. Гэта на 36 больш, чым было летась, паведамілі ў Нацыянальным парку "Белавежская пушча".
Дарослых самцоў (старэйшых за 3,5 года) зарэгістравана 132 асобіны, дарослых самак — 378, маладняка (1,5-3,5 года) — 127, цялятаў 2024 года нараджэння — 89. Зімой зубры рэгістраваліся на тэрыторыі Свіслацкага, Пружанскага і Камянецкага раёнаў Брэсцкай вобласці.
У пачатку лета 2024-га Нацыянальны парк "Белавежская пушча" паведамляў пра зніжэнне колькасці зуброў. Іх было 690. Зуброў прадавалі ў Расію.
Зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.