У Мінлясгасе абмеркавалі бярозавы сок і шматгадзінныя чэргі

Збіраюць бярозавы сок / Euroradio
Міністр лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік запатрабаваў ад дырэктараў лясгасаў тэрмінова навесці парадак з рэалізацыяй бярозавага соку. Ён спаслаўся на негатыўныя каментары па арганізацыі гандлю бярозавым сокам у асобных лясгасах. І на пасяджэнні калегіі міністэрства прачытаў некаторыя з іх. У іх ішла гаворка і пра "шматгадзінныя чэргі за бярозавым сокам".
"Тэрмінова прыміце меры! — запатрабаваў Кулік. — Урэшце гэта вашы грошы! Адразу папярэджваю: калі ад людзей будуць паступаць скаргі, адказнасць будзе несці персанальна кіраўнік".
Міністр звярнуў увагу на адрозныя цэны на напой у розных лясгасах краіны. Ён даручыў упраўленню эканомікі і інвестыцый Мінлясгаса разабрацца з гэтым пытаннем.
Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што бярозавы сок можа быць не карысным, а наадварот — прынесці нямала шкоды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.