29 сакавіка ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва

Павышэнне цэн адбываецца кожны тыдзень

Павышэнне цэн адбываецца кожны тыдзень

29 сакавіка ў Беларусі на АЗС падаражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе "Белнафтахім". На 2 капейкі, як і ў мінулую суботу.

Новыя кошты будуць наступныя:

  • АІ-92-К5-Еўра — 2,40 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра — 2,50 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра — 2,72 рубля;
  • ДП — 2,50 рубля.

12 сакавіка "Белнафтахім" аб'явіў, што на працягу вясны паліва падаражэе на 16 капеек. Павышаць цэны на паліва будуць па 2 капейкі ў тыдзень. У дзяржаўным канцэрне спасылаюцца на "ўсебаковую ацэнку эканамічнай сітуацыі, кан'юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.