У суботу ў Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва

Аўтамабілі ў Мінску / Euroradio
У суботу 22 сакавіка, у Беларусі зноў на 2 капейкі даражэе аўтамабільнае паліва.
З заўтрашняга дня цэны на яго будуць такімі:
АІ-92 — 2,38 рубля;
АІ-95 — 2,48 рубля;
АІ-98 — 2,7 рубля;
дызельнае паліва — 2,48 рубля.
Раней дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" абвясціў, што на працягу вясны паліва падаражэе на 16 капеек. Падаражанне будуць праводзіць паступова, падымаючы цэны на 2 капейкі за тыдзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.