Навіна, што відэакамеры будуць выяўляць няпройдзены тэхагляд, выявілася фэйкам

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt

Апошнімі днямі аўтааматары Беларусі ўтварылі вялізныя чэргі на станцыі дыягностыкі. Нагодай стала інфармацыя, быццам цяпер любая відэакамера на дарозе можа зафіксаваць адсутнасць тэхагляду ў машыны, пасля чаго прыляціць "ліст шчасця". Яе 12 сакавіка апублікавала ў інстаграме ДАІ Гродзенскай вобласці.

Але выявілася, што гэта фэйкавая абвестка, піша партал Slutsk Gorod. Выданне звярнулася па каментар у слуцкую ДАІ. Яе супрацоўнікі заявілі, што не ведаюць пра такую функцыю відэакамер.

У прэс-службе УДАІ Мінаблвыканкама звесткі пра фіксацыю тэхагляду звычайнымі камерамі назвалі памылковай, якую без праверкі распаўсюдзілі многія інтэрнэт-рэсурсы. Супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці параілі арыентавацца на афіцыйныя рэсурсы МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.