Жыхары Беразіна "добраахвотна" наводзілі парадак каля будынка міліцыі

Каля будынка міліцыі ў Беразіне, 20 сакавіка 2025-га / t.me/berezinonews/
У чацвер жыхары Беразіна (Мінская вобласць) наводзілі парадак каля будынка мясцовай міліцыі. Былі гэта "грамадзяне, якія не занятыя ў эканоміцы і стаяць на прафілактычным уліку ў міліцыі".
"Удзельнічалі ўсе добраахвотна і працавалі з задавальненнем!" — піша раённая газета.
Падобную "добраахвотную працу" практыкуюць па ўсёй Беларусі. Звычайна міліцыянты адводзяць людзей на працу ў паркі ці ў навучальныя ўстановы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.