ГУБАЗіК затрымаў пятнаццаць сектантаў і правёў у іх ператрусы

Канфіскаваная літаратура

Канфіскаваная літаратура / Следчы камітэт

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 15 лідараў і актывістаў нелегальнай рэлігійнай арганізацыі "Сінтэз ФА". Яе ячэйкі, як паведамляецца, дзейнічалі ў некалькіх абласных цэнтрах краіны.

У МУС называюць затрыманых зламыснікамі, якія актыўна прыцягвалі новых адэптаў у свой "псеўдарэлігійны рух". Для самаўдасканалення і развіцця ў руху праводзіліся платныя семінары-трэнінгі.

"Выкарыстоўваючы розныя метады псіхалагічнага ціску, пераконвалі грамадзян адрачыся ад свайго веравызнання. А эмацыйна слабым людзям абяцалі дапамогу, пры гэтым абавязваючы іх на пастаяннай аснове перадаваць "дабрадзеям" значныя сумы грошай", — заяўляюць у мУС.

Асобна адзначаецца, што лідары секты праводзілі таксама заняткі для непаўналетніх.

Міліцыянты правялі таксама ператрусы на кватэрах і ў галаўным офісе арганізацыі ў мінску. Яны канфіскавалі больш за 100 тысяч рублёў, "а таксама культавую і экстрэмісцкую літаратуру".

За незаконную арганізацыю рэлігійнага аб'яднання пачалі крымінальную справу. Сілавікі высвятляюць асобы іншых каардынатараў і пацярпелых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.