У Мінску з 24 сакавіка закрыюць на рамонт пуцеправод на Партызанскім праспекце

Як будзе арганізаваны рух? / onliner.by
У сувязі з капітальным рамонтам у Мінску з 24 сакавіка закрыюць палову пуцеправода ад Партызанскага праспекта ў бок вуліцы Будзёнага, паведамляе «Гардарбуд».
Рух транспарту будзе ажыццяўляцца праз з’езды ў напрамку вуліцы Ваупшасава, дзе будзе дзейнічаць святлафорнае рэгуляванне.
Рух транспарту па вуліцы Даўгабродскай у супрацьлеглым, не закрытым напрамку будзе праходзіць па адрамантаванай праезнай частцы.
Нагадаем, што ў пачатку лютага быў закрыты на капітальны рамонт пуцеправод паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці. Яго адкрыццё плануецца на 1 снежня 2025 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.