NAKA да Дня Волі выпусціла кліп на песню “Хутка павінна пачацца”

"Я адчуваю такі трагічны надлом, які нас чакае"

"Я адчуваю такі трагічны надлом, які нас чакае" / Кадр з відэа

NAKA да Дня Волі выпусціла кліп на песню “Хутка павінна пачацца”. Верш яшчэ ў 1990-я напісаў Міхал Анемпадыстаў, музыку — Анастасія Шпакоўская. Летась у лістападзе прэзентацыя гэтай песні адбылася ў эфіры Еўрарадыё.

"Я ўкладаю ў песню прадчуванне больш маштабных, у пэўным сэнсе трагічных падзей, прадчуванне вайны, прадчуванне нейкага такога часу нашага асабістага выбару: ці мы будзе жыць, ці мы не будзем жыць..., — казала Шпакоўская. — Я адчуваю такі трагічны надлом, які нас чакае. Гэта можа песімістычна выглядае, але, здаецца, гэта нашай рэчаіснасці вельмі адпавядае...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.