За студзень-люты 2025 года Кітай купіў беларускага калію на 138 млн долараў

За студзень-люты 2025 года Кітай купіў беларускага калію на 138 млн долараў

За студзень-люты 2025 года Кітай купіў беларускага калію на 138 млн долараў / Еўрарадыё

КНР прадставіла даныя па імпарту ўгнаенняў за студзень — люты 2025 года. Так, у студзені — лютым 2025 года сукупны аб'ём імпарту КНР па таварнай пазіцыі "Угнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя" склаў каля $660 млн.

Для параўнання: у студзені — лютым мінулага года ўвоз калійных угнаенняў абышоўся Кітаю $853,2 млн.

Найбуйнейшым пастаўшчыком калію на рынак КНР выступіла Расія. У студзені — лютым бягучага года Кітай заплаціў за імпарт тавару з РФ каля $ 227 млн.

Канада размясцілася на другім месцы ў спісе пастаўшчыкоў — $142,9 млн. Трэцяя пазіцыя дасталася Беларусі. Аб'ём увозу калійных угнаенняў у КНР з нашай краіны склаў амаль $138 млн.

У студзені — лютым 2025 года ўвоз у Кітай калійных угнаенняў таксама ажыццяўляўся з Лаоса ($79,1 млн), Ізраіля ($37,7 млн), Узбекістана ($16,2 млн), Іарданіі ($15,3 млн) і іншых краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.