Урад спрабуе вярнуць добрую бульбу ў крамы

Цяпер нельга знайсці добрую вялікую бульбы / pixabay.com
Урад вырашыў трохі ўдакладніць сістэму рэгулявання цэн. Пастанова ад 10 красавіка 2025 года №389 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 17 красавіка і адразу ўступіла ў сілу.
У прыватнасці, урад дазволіў павялічыць максімальныя адпускныя цэны на свежую бульбу, белакачанную капусту і цыбулю рэпчатую. Асабліва ў спісе выдзяляецца бульба: у апошнія месяцы многія беларусы скардзяцца на якасць караняплода, які прапануюць у крамах — найчасцей ён вельмі маленькі.
Магчыма, з паслабленнем у рэгуляванні цэн і дазволам падняць цану з 76 капеек да рубля за кілаграм нармальная бульба зноў вернецца ў гандлёвыя сеткі.
Таксама змены закранулі яблыкі, агуркі, буракі і моркву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.