Нацбанк хоча даваць больш экспартных крэдытаў — у чым рызыка?

Нацбанк хоча даваць больш экспартных крэдытаў / sb.by
Новы кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка чакае ад банкаў "усебаковай дапамогі прадпрыемствам у знешнеэканамічнай дзейнасці" — іншымі словамі, хоча выдаваць больш экспартных крэдытаў.
Еўрарадыё спытала эканамістку, ці добрая гэта ідэя і да чаго могуць прывесці такія дзеянні кіраўніка Нацбанка.
Эканамічны дысбаланс і інфляцыйны ціск
Старшая навуковая супрацоўніца эканамічнага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што словы Галоўчанкі могуць значыць не толькі экспартныя крэдыты, але і прадстаўленне гарантый з боку банкаў.
— Безумоўна, гэта кажа пра тое, што цяпер будзе праводзіцца палітыка, скіраваная на стымуляванне банкаўскага сектара ў плане выдачы крэдытаў, — кажа эканамістка. — Гэта можа значыць не толькі крэдыты, але і, напрыклад, прадстаўленне гарантый з боку банкаў.
Гэта, вядома, нясе рызыку, з улікам таго, што сам Нацбанк да гэтага неаднаразова заяўляў, што яго турбуе рост крэдытавання. Але тут трэба разумець, што нават расійскі Цэнтральны банк сур'ёзна ўзмацніў грашова-крэдытную палітыку, каб збіць інфляцыйныя працэсы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.