Надвор'е ў Беларусі ў выхадныя: невялікія ападкі і да +14°С

Надвор'е ў Беларусі / pixabay.com
Днём 22 сакавіка ў Беларусі пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, 3–8 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад -3°С да +3°С, удзень ад +6°С па паўночным усходзе і да +14°С па паўднёвым захадзе.
У нядзелю, 23 сакавіка, воблачна, ноччу з праясненнямі. У начны час месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), днём на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні, 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу месцамі па паўднёвым захадзе, днём у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад -6°С па поўначы і да +3°С па поўдні, днём ад +5°С да +12°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.