Слабы вецер і да +16 градусаў чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 21 сакавіка, у Беларусі будзе малавоблачнае надвор'е і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, уначы — слабы, удзень — слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 5 градусаў марозу, месцамі па краіне будзе 1-3 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 10-16 градусаў цяпла.
У суботу і нядзелю прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у нядзелю па паўднёвым усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У нядзелю таксама чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўдзень складзе 5-14 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.