"Нядаўна глядзеў па расійскім тэлеканале фільм..." — "Чык-чырык" на Еўрарадыё

Абмяркоўваем галоўныя навіны і жыццё беларусаў з дапамогай "твітарскай аналітыкі". / Скрыншот
"Нядаўна глядзеў па расійскім тэлеканале фільм..." — ці дастаткова такой фразы, каб дэмакратычны актывіст злавіў хвалю хэйту? А калі гаворка не пра актывіста, а пра ветэрана беларускай палітыкі Сяргея Навумчыка?
Мяркуючы па тым, што са свядомых беларусаў выпісваюць за паход на канцэрт Валерыя Меладзэ — хэйт непазбежны! Пра гэта і не толькі разважаем у свежым выпуску бла-бла-шоў "Чык-чырык".
Таксама абмяркоўваем Дзень Волі і інаўгурацыю Лукашэнка, "Тэслу" для Зянона Пазняка і даверлівасць беларусаў. І абмяркоўваем не проста так, а з дапамогай трапных заўвагаў ад карыстальнкаў беларускага сегмента сацсеткі "X".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.