Выйшла кніга "С.Э.К.С." Макса Шчура

Новая кніга — "сапраўдны эксперымент па рэканструкцыі дасяжнай мінуўшчыны" / knihauka.com
З друку выйшла кніга "Спосаб эксперыментальнага канструяваньня сябе" беларускага паэта і перакладніка Макса Шчура. Гэта першая публікацыя новай выдавецкай ініцыятывы SayBeat.
"С.Э.К.С." — двухтомная белетрызаваная аўтабіяграфія. Сам Шчур вызначае жанр кнігі як "мэм-угáры". Гэта яго спроба зразумець, чым ёсць і як узнікае асобна ўзятае чалавечае "я", у якой ён не хавае ад чытачоў ніякіх падрабязнасцяў, у тым ліку інтымных.
Выданне стала магчымым дзякуючы блізу 60 фундатарам на краўд-платформе "Гронка". "С.Э.К.С." можна набыць у "Кнігаўцы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.