Здагадайцеся, якая кніга ў топе продажу кнігарні "Акадэмкніга"?

Белорусский язык от А до Я

У топе — "Беларуская мова ад А да Я" / Академкнига

Навукова-папулярнае выданне "Беларуская мова ад А да Я" знаходзіцца ў ліку найбольш запатрабаваных у мінскай кнігарні "Акадэмкніга", паведамляе канал "De facto. Беларуская навука".

Кніга напісаная навукоўцамі Ігарам Капыловым, Аленай Лапцёнак і Наталляй Паляшчук з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Яна выйшла напрыканцы 2024 года.

На 167 старонках выдання ў даступнай форме апавядаецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі беларускай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні.

У кнізе прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія перадаюць каларыт нацыянальнай мовы.

Інфармацыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.

Аўтары выкарысталі шэраг прыёмаў, каб зрабіць выданне цікавым і карысным для шырокага кола чытачоў, у тым ліку дзяцей.

Адзін з такіх прыёмаў — размяшчэнне матэрыялу ў алфавітным парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.