13 гарадоў, 20 бібліятэк: у Беларусі 25 красавіка пройдзе “Бібліяноч”

Библиотека

25 красавіка адбудзецца культурна-асветніцкая акцыя ў падтрымку чытання / pixabay.com

25 красавіка ў Беларусі пройдзе “Бібліяноч-2025” — культурна-асветніцкая акцыя, якая накіравана на падтрымку і папулярызацыю чытання. Мерапрыемства адбудзецца ў 13 гарадах і 20 бібліятэках краіны.

Гасцей чакаюць лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых, а таксама іншыя пазнавальныя забавы.

Сачыць за навінамі акцыі можна на афіцыйных сайтах бібліятэк і ў сацыяльных сетках.

Поўны спіс гарадоў і пляцовак, якія падтрымалі акцыю, глядзіце тут.

Уваход вольны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.