Зноў праверка ў войску: ствараюць "абстаноўку, набліжаную да баявой"

Беларускія вайскоўцы на трэніроўцы

Беларускія вайскоўцы на трэніроўцы / t.me/modmilby/

24 сакавіка "на даручэнне" Аляксандра Лукашэнкі дзяржсакратарыят Савета бяспекі РБ распачаў праверку баявой гатоўнасці Узброеных сіл. З-за перамяшчэння ваеннай тэхнікі магчымае часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах.

Прэс-служба Мінабароны адзначае, што "для стварэння абстаноўкі набліжанай да баявой з улікам досведу сучасных ваенных канфліктаў спланавана задзейнічанне як ударных, так і разведвальных БЛА, а таксама авіяцыі".

Адна з вайсковых часцей разам з тэхнікай адпраўленая на палігон. Падраздзяленні, якія прыцягваюцца да праверкі, будуць займацца інжынерным абсталяваннем, маскіроўкай, аховай і абаронай "у прызначаным раёне", а таксама кантрольнымі стрэльбамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.