Генеральны сакратар NATO пацвердзіў, што каля мяжы з РБ загінулі амерыканцы

Падчас вучэнняў у Літве

Падчас вучэнняў у Літве / lrt.lt

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ пацвердзіў, што ў Літве каля мяжы з Беларуссю загінулі 4 амерыканскія вайскоўцы. Ён сказаў журналістам, што падрабязнасцяў пакуль не ведае. Здарэнне назваў "жудаснымі навінамі", паведамляе АР.

Неназваны амерыканскі чыноўнік паведаміў, што чацвёра салдат "патрапілі ў аварыю на трэніроўках" (на планавых тактычных вучэннях). 

У аўторак пасля вучэнняў на Пабрадскім палігоне знікла без вестак група амерыканскіх вайскоўцаў і гусенічны транспартны сродак (на ім яны вярталіся з палігона). Пачаліся пошукі і выратавальная аперацыя, выкарыстоўваліся верталёты. Па некаторых даных, машыну знайшлі ў балоце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.