Краіны Еўропы вырашылі, што "цяпер не час для зняцця санкцый" з Расіі

Удзельнікі саміту ў Парыжы

Удзельнікі саміту ў Парыжы / t.me/V_Zelenskiy_official/

Краіны Еўропы вырашылі, што "цяпер не час для зняцця санкцый" з Расіі. Пра гэта па выніках сустрэчы ў Парыжы заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Паводле яго слоў, наадварот, абмяркоўвалася ўзмацненне санкцый, "каб падтрымаць ініцыятыву ЗША, каб прымусіць Расію сесці за стол перамоваў".

На сустрэчы ў Парыжы быў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён заявіў, што неабходны яшчэ большы ціск на РФ. А санкцыі могуць быць адменены не раней за момант, як Расія спыніць вайну ва Украіне. Як вядома, Масква патрабавала аслаблення санкцый у абмен на спыненне агню ў Чорным моры падчас сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі з амерыканскай дэлегацыяй.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у чацвер, што еўрапейскія лідары разглядаюць магчымасць размяшчэння "ў глыбіні" ўкраінскай тэрыторыі "войскаў падстрахоўкі" з некалькіх краін. 

На саміце ў Парыжы Зяленскі заявіў, што Расія плануе на вясну новы наступ — на Сумскую, Харкаўскую і Запарожскую вобласці Украіны. Ён спаслаўся на даныя выведкі. "Яны зацягваюць перамовы і спрабуюць уцягнуць ЗША ў бясконцыя беззмястоўныя дыскусіі аб фальшывых "умовах", каб выйграць час, а затым паспрабаваць захапіць яшчэ больш зямель", — дадаў украінскі прэзідэнт. Паводле яго слоў, Еўропу на перамовах аб заканчэнні вайны ва Украіне будуць прадстаўляць Францыя і Вялікабрытанія.

Краіны Еўропы вырашылі, што "цяпер не час для зняцця санкцый" з Расіі
Кір Стармер і Уладзімір Зяленскі / ВВС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.