Беларусу, асуджанаму ў Польшчы за шпіянаж, дадалі год зняволення

Андрэй Рачкевіч на судзе

Андрэй Рачкевіч на судзе / Agencja Wyborcza.pl

Беларусу Андрэю Рачкевічу, асуджанаму ў Польшчы за шпіянаж, дадалі яшчэ год зняволення пасля пратэсту пракурора. Гэта заўважыла выданне Głos Wielkopolski.

Рачкевіч быў асуджаны ў красавіку 2024 на тры гады зняволення. Разам з ім судзілі яшчэ аднаго беларуса, Дзмітрыя Н., і прызналі яго невінаватым. Пасля пратэсту пракурора рашэнне ў дачыненні да яго таксама будзе пераглядацца.

Абодвух беларусаў затрымалі ў красавіку 2022 года і абвінавацілі ў шпіянажы на карысць беларускіх спецслужбаў. Мужчыны прыехалі ў Польшчу працаваць кіроўцамі. Як гаварылася ў матэрыялах справы, з 6 сакавіка па 4 красавіка 2022 года яны займаліся разведкай польскіх вайсковых і грамадзянскіх аб'ектаў на захадзе краіны.

Пазне стала вядома, што жонка Андрэя Рачкевіча звярталася ў КДБ з просьбай "аказаць максімальнае садзейнічанне" яе мужу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.