Вашынгтон расказаў, пра што дамовіліся на перамовах з Украінай і Расіяй

Белы дом, ілюстрацыйнае фота

Белы дом, ілюстрацыйнае фота / unsplash

Белы дом абнародаваў вынікі перамоваў, якія Штаты праводзілі з Украінай і Расіяй

ЗША і Расія дамовіліся забяспечыць бяспечнае суднаходства і выключыць ужывыанне сілы ў Чорным моры. Аналагічную дамову ЗША заключылі з Украінай. Таксама Ураіна пагадзілая не выкарыстоўваць камерцыйныя судны ў вайсковых мэтах у Чорным моры.
 
ЗША паабяцалі Расіі дапамагчы аднавіць доступ да сусветнага рынку для экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і ўгнаенняў. Паводле некаторых звестак, Штаты абяцалі дапамагчы ў экспарце мінеральных угнаенняў не толькі расійскай, але і беларускай вытворчасці.

Таксама ЗША распрацоўваюць меры па прадухіленні ўдараў па энергетычных аб'ектах Расіі і Украіны. І Украіна, і Расія пагадзіліся з гэтым.

Штаты паабяцалі Украіне надалей садзейнічаць абмену ваеннапалоннымі, вызваленню грамадзянскіх затрыманых і вяртанню прымусова перамешчаных украінскіх дзяцей.

ЗША і Украіна вітаюць пасярэдніцтва трэціх краін для рэалізацыі энергетычных і марскіх пагадненняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.