Курс долара ў Беларусі панізіўся на паўкапейкі

Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах 26 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара страціў паўкапейкі і панізіўся да мінімальнага паказчыка за шэсць дзён.
Курс еўра апусціўся да тыднёвага мінімуму. Павялічыўся толькі курс расійскага рубля, дый тое нязначна.
Вынікі валютных таргоў 26 сакавіка:
Долары ЗША: 3,1285 (-0,0056 / -0,18%);
Еўра: 3,3526 )-0,0245 / -0,73%);
Расійскі рубель: 3,6532 (+0,0008 / +0,02%);
Кітайскі юань: 4,2283 (-0,0026 / -0,06%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.