Курс долара ў пятніцу падняўся да тыднёвага максімуму

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Курсы долара і еўра па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 21 сакавіка працягнулі рост і падняліся на тыднёвыя максімумы. Затое патаннелі расійскі рубель і кітайскі юань.
Вынікі валютных таргоў 21 сакавіка:
Долары ЗША: 3,1342 (+0,0086 / +0,28%);
Еўра: 3,3716 (+0,0145 / +0,43%);
Расійскі рубель: 3,6497 (-0,0103 / -0,28%);
Кітайскі юань: 4,2270 (-0,0072 / -0,17%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.