Купюру з незвычайным наміналам выпусцяць у Беларусі

Новая купюра 80 рублёў / Нацбанк
Памятную банкноту наміналам 80 рублёў выпусціць у абарачэнне Нацбанк. Такі намінал выбраны, каб падкрэсліць, што купюра прысвечаная 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, тлумачаць у Нацбанку.
Наклад банкноты складзе 80 000 штук.
На адным баку купюры намаляваны галоўны манумент Брэсцкай крэпасці (вядомы як "Мужнасць"), скульптура "Радзіма-маці", а таксама іншыя "знакавыя для Беларусі збудаванні і сімвалы міру".
На адваротным баку банкноты — выява рук маці і дзіцяці на фоне нацыянальнага арнаменту, "Брама Мінска" і кветкі яблыні, а таксама палёт буслоў.
Таксама Нацбанк выпусціць і памятныя манеты да гэтай даты — срэбраную наміналам 20 рублёў і медна-нікелевую наміналам 1 рубель.
Выпусціць новыя грошы ў абарачэнне плануецца 31 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.