МУС атрымае сотні тысяч рублёў на “навукова-даследчую дзейнасць”

Беларускія міліцыянты ўсё часцей даюць зброю дзецям / t.me/minobl_uvd/
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў 2025 годзе атрымае 304 тысячы рублёў (больш за 97 тысяч долараў) на “навукова-даследчую дзейнасць”. Гэта прадугледжана ўрадавай пастановай (№ 181 ад 27 сакавіка), якая ў пятніцу апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Грошы возьмуць з "рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду".
312 тысяч рублёў (100 тысяч долараў) атрымае Аператыўна-аналітычны цэнтр, спецслужба Аляксандра Лукашэнкі.
Мінздароўя на даследаванні выдаткоўваюць 750 тысяч рублёў ($240 тысяч), Нацыянальнай Акадэміі навук — 1 мільён 709 тысяч (амаль 548 тысяч долараў), а Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту — больш за 6 млн (1,9 млн долараў), Мінпрамысловасці — 13,4 млн рублёў ($4,3 млн).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.