Долар у чацвер патаннеў, а еўра і расійскі рубель падаражэлі

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Па выніках таргоў 27 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара крыху панізіўся і адкаціўся да тыднёвага мінімуму.
Затое падаражэлі еўра і расійскі рубель. Прычым расійская валюта ўзнялася да максімальнага паказчыка за апошнія сем дзён.
Вынікі валютных таргоў 27 сакавіка:
Долар ЗША: 3,1259 (-0,0026 / -0,08%);
Еўра: 3,3600 (+0,0074 / +0,22%);
Расійскі рубель: 3,6570 (+0,0038 / +0,10%);
Кітайскі юань: 4,2272 (-0,0011 / -0,03%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.