Разрыў у два разы: топ самых багатых і самых бедных раёнаў Беларусі

Топ самых багатых і самых бедных раёнаў Беларусі / Onliner
У некаторых раёнах Беларусі сярэдні заробак перавысіў дзве, а то і тры тысячы рублёў, а недзе ён ледзь дацягвае да 1500. Ва ўсякім разе, такія памеры даходаў беларусаў агучваюць чыноўнікі.
Еўрарадыё паглядзела свежую статыстыку Белстата і даведалася, дзе ў лютым зараблялі больш за ўсіх, а дзе — менш за ўсіх. Усе сумы называюцца без уліку падаткаў і збораў.
Самыя багатыя рэгіёны Беларусі
Больш за ўсіх зарабляюць у Мінску— тут у сярэднім атрымліваюць 3309 рублёў.
На другім месцы — жыхары Мінскага раёна, у іх у сярэднім выходзіў 3021 рубель.
На пятым месцы ў спісе самых бедных раёнаў — Дрыбінскі, тут атрымліваюць па 1620 рублёў.
Айцішнікі — самыя багатыя, работнікі воднага транспарту — самыя бедныя
Больш за ўсіх у Беларусі зараблялі айцішнікі — у сярэднім 7288 рублёў, прыстойныя заробкі таксама ў работнікаў сферы паветранага транспарту (5920 рублёў) і горназдабыўной прамысловасці (4108 рублёў).
Самыя маленькія заробкі — у работнікаў воднага транспарту (1230 рублёў) цырульнікаў (1284 рублі), а таксама бібліятэкараў, экскурсаводаў і работнікаў музеяў (1520 рублёў).
У адукацыі сярэдні заробак, калі верыць афіцыйнай статыстыцы, складае 1783 рублі, а ў ахове здароўя — 2030 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.