Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Сакцыі пашыраюцца

Сакцыі пашыраюцца / procurious.com

Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны. У "чорны спіс" дадалі 25 чалавек і 7 юрыдычных асоб. На іх распаўсюджваюцца абмежавальныя меры, паведамляе "Афіцыйны часопіс ЕС".

Пад санкцыі ЕС трапілі суддзі, члены Цэнтральнай выбарчай камісіі, кіраўнікі ўпраўленнямі справамі Лукашэнкі, прарэжымныя бізнесмены, кіраўнікі прадпрыемстваў. У "чорным спісе" і кіраўнік "Белай Русі" Алег Раманаў. Пад санкцыямі цяпер Цэнтральная выбарчая камісія РБ, "Інтэграл" (вядома, што ён абыходзіць заходнія санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны), "Беларускія Латарэі", ТАА "Рыдота", "Планар", Завод дакладнай электрамеханікі, ТАА "ЦЫБУЛЬКА-БЕЛ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.