Санкцыі супраць Лукашэнкі: што адбываецца з заводамі, заробкамі і экспартам

Прадпрыемствы Беларусі

Прадпрыемствы Беларусі / @rubanau_collage

У 16-ы пакет санкцый Еўрасаюза, прымеркаваны да трэцяй гадавіны вайны ва Украіне, увайшло адно беларускае прадпрыемства — "Інтэграл".

За апошнія чатыры гады ЕС наклаў санкцыі на 40 беларускіх арганізацый. Еўрарадыё паразмаўляла з экспертамі пра тое, як абмежаванні ўплываюць на працу прадпрыемстваў.

Акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі адразу адзначае, што эфект ад санкцый ёсць. Але таксама вялікую ролю адыгрываюць дзеянні беларускага ўрада. І такія фактары, як дэмаграфічная сітуацыя ў краіне і сістэма адміністрацыйнага кантролю цэнаў.

Тым не менш ён вылучае некалькі сфер, якія пацярпелі ад накладзеных эканамічных абмежаванняў. Пойдзем па парадку.


Калійныя ўгнаенні

Леў Львоўскі кажа, што санкцыі на гэтую сферу зрабілі самую вялікую шкоду. А дакладней, рашэнне ўладаў Літвы перакрыць транзіт беларускага калію праз сваю тэрыторыю і свой порт, да чаго ўлады Беларусі былі не гатовыя.

Тады некалькі месяцаў калійная індустрыя стаяла і не было экспарту. Паводле вынікаў 2022 года Беларусь недаэкспартавала 40% калію.

"Цяпер, нават калі ўжо знайшлі нейкія новыя лагістычныя ланцужкі праз Расію, дык у 2024 годзе нарасцілі фізічны аб'ём экспарту калію да дасанкцыйнага. Але прыбытку атрымліваюць значна менш", — адзначае эксперт.

Санкции против Лукашенко: что происходит с заводами, зарплатами и экспортом
Вагон з угнаеннямі / Reuters

Рэч у тым, што расійскае лагістычнае плячо даўжэйшае і даражэйшае. Да таго ж расійскія перавозчыкі (парты, чыгунка) выступаюць у ролі манапалістаў для Беларусі.

"Калі яны не павязуць, то ніхто не павязе. У беларускага калію іншых выхадаў да мора цяпер няма. Таму яны могуць яшчэ і задзіраць цэны", — кажа Леў Львоўскі.


Машынабудаванне

Вялікія страты панесла і машынабудаўнічая сфера. Напрыклад, заводы "МАЗ" або "БелАЗ".

"Яны часткова адыгралі за кошт таго, што расійскі рынак вызваліўся, калі пачалі адыходзіць заходнія канкурэнты. Тым не менш можна гарантавана казаць, што яны пацярпелі", — кажа Львоўскі.

Наўпросты эфект санкцый можна было назіраць на шматлікіх фота падпаленых электробусаў МАЗ у Расіі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Санкции против Лукашенко: что происходит с заводами, зарплатами и экспортом
Самазвал "БелАЗ" / maxi-exkavator.ru

Катастрафічным называе расследавальнік становішча кампаніі "Белавія", якой цяжка знайсці і купіць запчасткі для сваіх самалётаў. Яны не могуць рабіць гэта наўпрост, спрабавалі нават купіць патрыманыя самалёты, каб разабраць іх на дэталі.

"Але нават сярод так званых дружалюбных рэжыму Лукашэнкі краін ніхто прадаваць самалёты не захацеў, бо ўсе разумеюць, што існуюць другасныя санкцыі ЗША, і ніхто пад іх трапляць не хоча".

"Белавія" нават спрабавала купіць расійскія самалёты "Суперджэт", але і тут расіяне, разумеючы бязвыхадную сітуацыю беларускай кампаніі, выставілі велізарную цану. А найбліжэйшы самалёт яны змогуць атрымаць толькі праз некалькі гадоў, расказаў Жыгар.

Санкции против Лукашенко: что происходит с заводами, зарплатами и экспортом
Самалёт "Белавія"

Транспарт

Транспартная індустрыя пацярпела з усіх бакоў, кажа Леў Львоўскі, бо Беларусь традыцыйна была транзітнай краінай паміж Расіяй, Кітаем і Еўропай.

"Фізаб'ёмы перавозкі ў Беларусі ўпалі на 40% адносна 2021 года і ўсё яшчэ там і ляжаць. Прыбытак упаў не так моцна, але таксама як мінімум на 13% у 2021 годзе. Можа, хто-небудзь з перавозчыкаў нават выйграў ад санкцый, але ў цэлым індустрыя страціла", — кажа Львоўскі.


Мэблевая прамысловасць

Наступнай пацярпелай індустрыяй эканаміст называе мэблевую, асабліва прыватнікаў.

"Наша мэблевая прамысловасць, груба кажучы, складаецца з трох кавалкаў. Гэта вытворчасць адносна таннай мэблі для Расіі, вытворчасць сырой драўніны, піламатэрыялаў і гэтак далей. І, як правіла, прыватная вытворчасць дробных партый люксавай мэблі для еўрапейскага рынку. З аднаго боку, гэта дробныя партыі, але з іншага, маржынальнасць была значна большай, бо гаворка ішла менавіта пра люксавую драўляную мэблю. Вось гэтая трэцяя група вельмі моцна пацярпела і знаходзіцца пры смерці", — расказвае Львоўскі.


Якія галіны Беларусі яшчэ пацярпелі ад санкцый

Сярод іншых пацярпелых сфер Львоўскі называе сектар IT, які раней быў адным з драйвераў росту эканомікі. Прычым пацярпеў ён не столькі ад санкцый, колькі праз вайну. Хоць у першыя месяцы яшчэ паказваў рост. На сектар не накладалі санкцыі, але пацярпеў ён ад "таксічнасці беларускай юрысдыкцыі" і змены стаўлення свету да Беларусі.

Санкции против Лукашенко: что происходит с заводами, зарплатами и экспортом

"Яны проста да іх не дабіваюць. Гэтыя людзі ніколі і не жылі вельмі добра. Рэжым Лукашэнкі заўсёды трымаў іх у такіх межах, каб людзі і з голаду ўмоўна не паміралі, але і не жыравалі. Але, вядома, на рознага кшталту ідэалагічных мерапрыемствах, якія ладзяцца на вытворчасцях, кажуць пра тое, што "нам цяжка праз санкцыі". Аднак людзі паведамляюць, што нават у перыяд, калі санкцый не было, ніхто з іх не атрымліваў звышзаробкаў і заробак іх, па сутнасці, не стаў меншы. У рублёвым эквіваленце, натуральна", кажа Уладзімір Жыгар.

Леў Львоўскі адзначае, што апошнія два гады ў Беларусі, наадварот, у сярэднім назіраецца рост заробкаў практычна ва ўсіх сферах. Ён звязвае гэта з жорсткім недахопам працоўнай сілы, праз што заробкі растуць хутчэй, чым ВУП. І наогул, калі мы гаворым пра дзяржпрадпрыемствы, то нават калі яно стратнае, заробак могуць усё роўна павышаць.

Санкции против Лукашенко: что происходит с заводами, зарплатами и экспортом
Парад 3 ліпеня 2024 года ў Мінску / Onliner

Прадстаўнік BELPOL таксама лічыць, што санкцый павінна быць больш, бо калі цяпер "не перакрыць кісларод рэжыму Лукашэнкі", то праз вельмі непрацяглы час Еўропа атрымае большы канфлікт, чым той, які цяпер адбываецца ва Украіне. То-бок гэта будзе абсалютна іншая вайна.

Леў Львоўскі таксама сцвярджае, што санкцыі маюць наўпросты эканамічны эфект. Праўда, беларусы не заўважылі яго ў поўнай меры.

"У нас у 2022 годзе было падзенне на 4,7%, самае вялікае з 1995 года. Але ўсё адно значна меншае, чым чакалі і беларусы, і даследчыкі, і нават самі ўлады. Гэта адбылося не праз тое, што санкцыі не працавалі, а праз тое, што Расія ў значнай ступені кампенсавала нам страты ад санкцый", — кажа Львоўскі.

Таксама ён адзначае: вялікай стратай для беларускай эканомікі стала тое, што да 2022 года Украіна была трэцім гандлёвым партнёрам РБ пасля Расіі і Еўрасаюза. І гэта стала ударам для кампаній, якія былі заточаныя пад украінскі рынак.

"Тым не менш эфект ад санкцый ёсць, таму яны відавочна ўладам непрыемныя. І калі ў выніку за адмену санкцый адпусцяць нейкую частку, а лепш усіх палітвязняў, то можна будзе канстатаваць, што санкцыі выдатна спрацавалі", — падсумоўвае Львоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.