БЕЛАЗ vs санкцыі: па прыбытках завода ці “сям’і” б’юць яны найперш — эфір
Уладзімір Жыгар
Пра тое, што санкцыі “не працуюць”, “пагаршаюць жыццё не Лукашэнкі, а простых беларусаў”, “штурхаюць Беларусь у абдымкі да Масквы”, мы чуем не толькі з боку лукашэнкаўскай прапаганды, але і ад асобных прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. На прыкладзе падсанкцыйнага прадпрыемства БЕЛАЗ раследавальнікі BELPOL на пальцах тлумачаць, як “санкцыі не працуюць” у выпадку гэтага гіганта. А дакладней, як гэта ўплывае на прыбытак “сям’і”, якая, калі верыць папярэднім фільмам-расследаванням, фактычна абкрадае завод і бюджэт краіны, узбагачаючыся на гэтым.
Як санкцыі ўплываюць на схемы, з дапамогай якіх “сям’я” і яе стаўленікі ўзбагачаюцца за кошт БЕЛАЗа? Ці сапраўды санкцыі, накладзеныя на прадпрыемствы, б’юць па простых беларусах і што наконт прывязкі да Расіі і расійскага рынка? Чаму застаецца магчымым экспарт прадукцыі падсанкцыйных прадпрыемстваў у краіны ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.