Трамп вырашыў зноў падоўжыць тэрмін продажу або забароны TikTok

Новая адтэрміноўка для TikTok / Getty Images
Дональд Трамп вырашыў зноў падоўжыць тэрмін продажу або забароны кітайскай сацсеткі TikTok. "Мы не хочам, каб TikTok "адключыўся", — напісаў прэзідэнт ЗША. Ён паведаміў, што яго адміністрацыя вядзе перамовы з чатырма патэнцыяльнымі пакупнікамі, але для прапрацоўкі здзелкі патрабуецца больш часу.
Як вядома, у 2024 годзе тагачасны амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў закон, паводле якога кітайская карпарацыя ByteDance павінна прадаць TikTok кампаніі з ЗША да 19 студзеня 2025-га, каб пазбегнуць забароны. Трамп ухваліў адтэрміноўку, якая заканчваецца 5 красавіка. Цяпер жа ён паабяцаў падпісаць указ аб новай адтэрміноўцы на 75 дзён.
Спіс прэтэндэнтаў уключае самыя розныя фірмы, ад амерыканскіх IT-гігантаў да брытанскага прадпрымальніка, якога называюць "каралём хатняга порна", адзначае "Бі-Бі-Сі". Пры гэтым уладальнікі сацсеткі дагэтуль афіцыйна не заявілі, што згодныя прадаць бізнес у ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.