У Расіі імкліва падаюць продажы новай прадукцыі МАЗа. Лічбы студзеня

Свежыя дадзеныя за студзень 2025 года паказваюць несуцяшальныя вынікі / minsknews.by
За студзень 2025 года продажы новых грузавікоў МАЗ у Расіі абрынуліся больш чым на 30%, такія лічбы прыводзіць расійскае агенцтва “АСМ-холдынг”. Так, за першы месяц гэтага года МАЗ прадаў усяго 274 грузавікі, у той час як у студзені 2024 года было рэалізавана 405 адзінак тэхнікі. Падзенне продажу склала 32,3%.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, продажы новых аўтобусаў МАЗ у Расіі ў студзені 2025 года і зусім абрынуліся на 95% — было прададзена толькі чатыры адзінкі.
Усё гэта адбываецца на фоне значнага зніжэння продажаў тэхнікі ў РФ. Так, падзенне рэалізацыі грузавых аўтамабіляў (акрамя катэгорыі N1) склала 25,2%, а аўтобусаў (акрамя катэгорыі М2) — 46,6%. Продажы электробусаў абваліліся на 151,1%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.