Перавозчыкі набылі кітайскія аўтобусы для маршрутаў Мінск–Гродна і Мінск–Слонім

Китайские автобусы Zhongtong

Навінкі прэзентавалі ў Гродне / Межрегиональная ассоциация перевозчиков

У Гродне прадставілі новыя кітайскія аўтобусы Zhongtong, якія заменяць мікрааўтобусы на папулярных маршрутах. Зусім хутка транспарт пачне курсіраваць на лініях Гродна–Мінск і Слонім–Мінск. Усяго перавозчыкі набылі больш за 10 такіх аўтобусаў, уклаўшы ў гэта 1,5 мільёна долараў, паведамляе Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў.

Новыя аўтобусы разлічаны на 40–55 пасажыраў, яны заменяць менш утульныя і малавмяшчальныя маршруткі, якія раней дамінавалі на міжгародніх маршрутах.

Пры гэтым кошт квітка застаецца на ўзроўні паездкі на маршрутцы, нягледзячы на мадэрнізацыю транспарту. Пакуль новыя кітайскія аўтобусы не цалкам заменяць маршруткі, якія застаюцца эканамічна апраўданымі на некаторых кірунках дзякуючы канкурэнтным цэнам.

Автобус Zhongtong
Вялікае багажнае аддзяленне вырашае праблему перавозкі габарытных рэчаў / Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў
Автобус Zhongtong

Час у дарозе з Гродна да Мінска застаецца ранейшым — каля 3 гадзін 50 хвілін.

Адзначым, што МАЗ таксама мае аўтобусы з характарыстыкамі, падобнымі да кітайскага Zhongtong. Аднак выбар перавозчыкаў спыніўся не на беларускім прадукце, вытворца якога рыхтуецца неўзабаве адкрыць прадпрыемства па вытворчасці аўтобусаў.

Дададзім, што ў 2024 годзе продажы аўтобусаў МАЗ у Расіі ўпалі амаль на 50%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі