Паглядзіце, якую незвычайную яшчарку прынёс кот сваёй гаспадыні

Яшчарка з двума хвастамі / Смартпресс
Пад Мінскам кот злавіў незвычайную яшчарку — з двума хвастамі — і прынёс яе сваёй гаспадыні. Фатаграфіяй рэптыліі жанчына падзялілася з выданнем "Смартпрэс".
Незвычайную знаходку пракаментаваў заолаг, прадстаўнік кампаніі ТАА "Дзікая прырода" Аляксандр Вінчэўскі:
— Гэта жывародная яшчарка. Такія анамаліі сустракаюцца нячаста. Хутчэй за ўсё, у яшчаркі надламаўся хвост праз атаку нейкага драпежніка, і вырас другі хвост.
Паводле словаў заолага, цяпер рэптылія можа скінуць абодва хвасты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.