Лукашэнка прызнаўся, што ганарыцца аўтобусам МАЗ, і яму яго падарылі

Аўтобусы МАЗ

Аўтобусы МАЗ / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ганарыцца аўтобусам МАЗ. Тым самым, які так часта гарыць і ў Расіі, і ў Беларусі.

21 студзеня Лукашэнка аглядаў новую аўтобусную вытворчасць МАЗа, як адбываецца зборка. Дырэктар МАЗа Валерый Іванковіч паведаміў, што поўная загрузка вытворчасці чакаецца праз год. Магутнасці прадпрыемства па вытворчасці пасажырскай тэхнікі змогуць павялічыцца ў 2 разы.

"Захаванне нашых гігантаў было маёй галоўнай задачай, — гаварыў Лукашэнка на сустрэчы з працоўнымі. — Шчыра кажучы, калі я бачу аўтамабіль МАЗ, наш аўтобус, тралейбус — гэта гонар. Я шчаслівы, што мы захавалі нашу краіну як машынабудаўнічую".

Прычынай узгаранняў нярэдка называюць тое, што ў МАЗе заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя ці кітайскія. А яны аказаліся не зусім аналагічнымі. На МАЗе праблему намагаюцца вырашыць, бо продажы аўтобусаў зніжаюцца.

Ці згадваў Аляксандр Лукашэнка гэтыя ўзгаранні аўтобусаў, невядома. У аўторак ён звярнуў асаблівую ўвагу "на якасць прадукцыі і неабходнасць пастаяннага ўдасканалення". А яшчэ сказаў, што трэба арыентавацца на вытворчасць электратранспарту.

На МАЗе Лукашэнку падарылі аўтобус.

Лукашэнка прызнаўся, што ганарыцца аўтобусам МАЗ, і яму яго падарылі
Telegram
Лукашэнка прызнаўся, што ганарыцца аўтобусам МАЗ, і яму яго падарылі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі