У Пецярбургу абмяркоўвалі сітуацыю з аўтобусамі, у тым ліку з МАЗамі

Аўтобусы здымалі з рэйсаў за "схільнасць да ўзгарання"

Аўтобусы здымалі з рэйсаў за "схільнасць да ўзгарання" / vk.com

У Пецярбургу на пасяджэнні пастаяннай камісіі Заканадаўчага сходу па транспарце абмяркоўвалі сітуацыю з аўтобуснымі перавозкамі. Згадваліся і МАЗы. Некаторыя з іх "стаяць ля плота" ў чаканні гарантыйнага рамонту, а перавозчыкі рамантаваць іх самастойна не могуць. Адзначалася, што запчасткі з Еўропы сталі недаступныя, а кітайскія камплектуючыя не такія надзейныя.

Як піша "Фонтанка", галоўны прадстаўнік МАЗ па пасажырскай і грузавой тэхніцы ў Пецярбургу і Ленінградскай вобласці Фёдар Бутко расказаў прысутным на сходзе пра планы пабудаваць сервісны цэнтр. Цяпер МАЗ афармляе зямельны ўчастак на Пулкаўскай шашы. Калі ж цэнтр пабудуюць, невядома.

Беларускія аўтобусы часта гараць у Санкт-Пецярбургу (нават здымалі з рэйсаў 137 МАЗаў за "схільнасць да ўзгарання"). Мяркуецца, што ўзгаранні адбываюцца з-за замены на вытворчасці замежных камплектуючых, пастаўкі якіх спыніліся праз санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі